Полацак абвешчаны сёньня культурнай сталіцай Беларусі ў 2010-м годзе. Праграму мерапрыемстваў зацьвердзіла Міністэрства культуры Беларусі.
У Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» адбылося адкрыцьцё выставы чатырох беларускіх мастакоў. Кожная з экспазыцыяў выставы — пэрсанальная.
На Управе БНФ адбылася прэзэнтацыя кнігі Ільлі Копыла «Нябышына. Вайна. Акупацыя вачыма падлетка». У пачатку вайны аўтару было 7 гадоў. Пакуль што кніга выдадзена маленькім накладам у 100 асобнікаў, але першыя чытачы і выдавец спадзяюцца на перавыданьне твору.
Сёньня у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага ў Менску стартаваў гарадзкі конкурс сьнежна-ледзяных скульптур і кампазыцый. Удзельнікі — прадпрыемствы «Мінскзелянбуд». Гэта першы такі конкурс у сталіцы — раней заміналі цёплыя зімы. Але цяперашняе марознае надвор’е як найлепш падыходзіць для ледзяных скульптур, на якія палюбавацца ўсе ахвотныя змогуць да наступу адлігі.
Сёньня ў Менску Рэспубліканская навукова-мэтадычная рада па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры вырашала лёс помніка архітэктуры ў Горадні. Дом купца Крэйцэра ў стылі мадэрн на вул. Сацыялістычнай, 44 (глядзі на здымку) павінен быць захаваны, паведаміў намесьнік кіраўніка рады Ігар Чарняўскі.
Такое меркаваньне выказаў сёньня намесьнік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі. Яно прагучала на адкрыцьці выставы, прысьвечанай пісьменьніку Васілю Быкаву, у Дзяржаўным музэі гісторыі беларускай літаратуры.
Экспазыцыя складаецца з тэматычных блёкаў і знаёміць з творчым шляхам Васіля Быкава, асноўнымі этапамі яго жыцьця і літаратурнай дзейнасьці.
Трыццаць гадоў назад Вераніка вучылася на філфаку БДУ і разам зь іншымі студэнтамі стварала Беларускую Майстроўню. Акурат перад тым, як здарыўся калядны цуд. Нешта нарадзілася ў Беларусі новае і незвычайнае, быццам нехта запаліў зорку. Магчыма, гэта й была яна, Вераніка? Прынамсі, безь яе ўдзелу гэтая справа не абышлася і, хто ведае, можа не адбылася б увогуле.
У Літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску адначасова адбылося дзьве імпрэзы: прэзэнтацыя кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» і адкрыцьцё фотавыставы Джона Кунстадтэра. Такое супадзеньне невыпадковае — новую кнігу народнага паэта Беларусі аздабляюць творы амэрыканскага фотамастака.
Выйшла новая кніга народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна “Навошта”. Яна складзеная з твораў, якія сам паэт вызначыў жанрам “вершасказы”. А вось жанр ілюстрацыяў, якія даў да кнігі былы амэрыканскі дыплямат Джон Кунстадтэр, рэдактар выданьня Алесь Камоцкі назваў фотаздумкамі.
14 студзеня споўнілася 90 гадоў Міколу Аўрамчыку, найстарэйшаму беларускаму паэту, празаіку, перакладчыку, якога на літаратурны шлях блаславіў сам Якуб Колас.
15 сьнежня ў Літаратурным музэі Янкі Купалы ў Менску падчас прэзэнтацыі кнігі Рыгора Барадуліна «Навошта» адкрываецца выстава твораў амэрыканскага фатографа Джона Кунстадтэра. З гэтай нагоды былы дыплямат ЗША прыляцеў у Менск.
Беларуская паэтка Вальжына Морт, якая зараз жыве за мяжой, атрымала прэстыжную амэрыканскую літаратурную стыпэндыю Фундацыі Лэнана.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі, аплата паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі павялічылася ў 2009 годзе на 19,7% у параўнаньні з 2008 годам.
Нават у моцныя маразы не спыняюцца працы на адбудове колішняга будынку ўніяцкай царквы Сьвятога Духа ў цэнтры Менску.
13 студзеня ў Менску адбудзецца прэзэнтацыя мультымэдыйнага кампакт-дыску “Глобус Беларусі”. “Глобус Беларусі” — электронная энцыкляпэдыя, якая ўтрымлівае найбольш поўны ілюстраваны збор помнікаў архітэктуры Беларусі: агулам — каля 300 тысяч фотаздымкаў.
600-годзьдзе бітвы пад Грунвальдам сёлета адзначаць у Наваградку. Ініцыятыва зыходзіць ад міністра культуры, аднак сьвята ня ўнесена ў рэспубліканскі сьпіс, таму будзе рэгіянальным.
Сёньня пачынае працу першы ў Беларусі 3D-кінатэатар. Пасьля татальнай рэканструкцыі піянэрам у лічбавых тэхналёгіях стаў менскі кінатэатар “Кіеў”.
Выйшаў пілётны нумар новага часопісу Filet. На думку яго выдаўцоў, часопіс павінен заняць нішу паміж дэмакратычнай і даступнай бальшыні прасунутай моладзі “Студэнцкай думкай” (якая некалькі гадоў ужо ня выходзіць) і альманахам сучаснай культуры “пАRTызан”.
У Менску прайшла прэзэнтацыя першага нумара новага літаратурна-мастацкага часопіса для маладых літаратараў «Верасень», заснаванага Таварыствам беларускай мовы імя Францішка Скарыны. У чым адметнасьць новага літаратурнага выданьня, ці стане ён канкурэнтам астатнім літаратурным часопісам?
Гэтая гісторыя пачалася на Каляды напрыканцы 1980-га, трыццаць гадоў назад. Так безнадзейна пуста было на Цэнтральнай плошчы ў Менску, так халодна й цёмна, што раптоўны натоўп калядоўнікаў, які ўваліўся ў гэтую халодную цёмную пустату, выглядаў ці то дурным жартам, бо тады не жартавалі, ці то збоем у адзінстве часу й месца, ці то праўдзівым цудам.
7 студзеня, у калядны вечар, у Менску адбылася прэзэнтацыя новага літаратурнага часопіса «Верасень». Адмысловая заля для грамадзкіх імпрэзаў у Чырвоным касьцёле, дзе праходзіла прэзэнтацыя, была цалкам запоўнена аматарамі беларускай паэзіі, вядомымі літаратарамі, дзеячамі культуры і мастацтва.
Часу чытаць кніжкі ў мяне штораз менш, а яшчэ менш — каб іх перакладаць. Дык вось мне падумалася, што я выпішу тут пяць загалоўкаў кніжак, якія я з ахвотай прачытаў бы па-беларуску, калі б нехта пераклаў. Магчыма, нехта надумаецца перакласьці. Каб нарабіць смаку такім перакладчыкам, я дазволіў сабе перакласьці па кавалачку з гэтых твораў.
Элвіс Прэсьлі (8.01.1935-16.08.1977) – амэрыканскі сьпявак і актор. Больш чым праз 30 гадоў па сьмерці ў 42-гадовым ўзросьце “кароль рок-н-ролу” застаецца адным з самых папулярных у сьвеце выканаўцаў.
Паніхіда па ангельскай паэтцы і перакладчыцы Веры Рыч адбылася ва Ўкраінскай каталіцкай катэдры найсьвятой вандроўніцкай радзіны.
На праваслаўныя каляды Зьміцер Вайцюшкевіч дорыць сваім прыхільнікам новы дыск “Мой сябра анёлак”. Гэта супольны творчы праект, які зарганізаваў майстар беларускага шансону.
Паэт і журналіст Глеб Лабадзенка абвясьціў народную акцыю калектыўнага зьбеларушваньня электроннай энцыкляпэдыі “Глобус Беларусі”.
Якімі знакавымі датамі і гістарычнымі падзеямі будзе адзначаны 2010 год у нацыянальна-культурным жыцьці краіны? Ці азначае асьцярожная дзяржаўная рэанімацыя беларушчыны паварот улады да спадчынных каштоўнасьцяў? На гэтыя ды іншыя пытаньні шукаюць адказы нашыя экспэрты.
Названы намінанты на недзяржаўную літаратурную прэмію “Гліняны Вялес”. Стаць яе ляўрэатам за найлепшую кнігу, выдадзеную ў мінулым годзе, можа адзін зь пяці аўтараў.
Выйшла з друку кніга Любові Ўладыкоўскай — «Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасьці глябалізму».
Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны выпусьціла насьценны каляндар на 2010 год. Ён прысьвечаны 600-годзьдзю перамогі аб’яднаных войскаў Вялікага княства Літоўскага над рыцарамі Тэўтонскага ордэну, якое будзе адзначацца налета 15 ліпеня.
Мінула дзевяць дзён, як зь Лёндану прыйшла вестка пра сьмерць знанай перакладчыцы беларускай літаратуры на ангельскую і вялікай прыхільніцы ўсёй беларушчыны наагул Веры Рыч. З нагоды гэтай сумнай даты напісала эсэ доктарка багаслоўя Ірына Дубянецкая, якая дванаццаць гадоў жыла ў Лёндане і блізка ведала незабыўную Веру Рыч.
Батлейка — гэта старажытны лялечны тэатар. Ва Ўкраіне тэатар лялек меў назву «вэртэп»; у Польшчы — «шопка». У Беларусі, акрамя найбольш распаўсюджанай назвы — «батлейка», гэты тэатар яшчэ называлі «вяртэп», «віфляем», «жлоб» ці «яселькі».
Выйшаў першы нумар новага літаратурна-мастацкага ілюстраванага часопіса "Верасень", паведаміў галоўны рэдактар выданьня, намесьнік старшыні Саюза беларускіх пісьменьнікаў, паэт і бард Эдуард Акулін.
Калядным падарункам ад выдаўцоў — Нілу Гілевічу, а ад патрыярха беларускай літаратуры — беларускім чытачам стала кніга “Замова ад страху”.
Старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч зьвярнуўся да міністра культуры Паўла Латушкі ў сувязі з намерамі ўладаў зьнесьці ў вёсцы Нача Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласьці будынак былой карчмы XIX стагодзьдзя.
Выйшаў з друку 43 нумар часопісу “Дзеяслоў”. У ім паэмы Генадзя Бураўкіна “Разьвітаньне” і Андрэя Хадановіча “Дзяды”, вершы Леаніда Дранька-Майсюка...
Сёньня ў Горадні на камісіі па культуры і адукацыі гарсавету была заслухана інфармацыя пра двухпавярховую камяніцу ў стылі мадэрн на вул. Сацыялістычнай, 44. Лёс камяніцы пакуль што няпэўны. Напярэдадні зьявілася інфармацыя, што праектанты прапанавалі “разабраць” дом, замест таго каб яго захаваць, зрабіўшы паўнавартасную рэстаўрацыю.
Падведзеныя вынікі першага агульнабеларускага конкурсу маладых крытыкаў, які быў абвешчаны летась недзяржаўным літаратурна-мастацкім часопісам “Дзеяслоў”.
Экспэрты праграмы “Дом літаратара” на Свабодзе вызначылі найлепшыя кнігі 2009 году. Найлепшай сёлета стала кніга Ўладзімера Някляева “Цэнтар Эўропы”.
У Горадні ў мінулыя выходныя адкрылася новая прыватная галерэя «Крыга». Наведнікі змаглі ўбачыць 17 жывапісных палотнаў знакамітага сталічнага мастака Ўладзіміра Савіча.
Галоўную працу знанага беларускага дасьледчыка чытае тэатральны пэдагог прафэсар Андрэй Каляда. Цягам дваццаці з паловай гадзінаў слухач мае магчымасьць пачуць праўдзівую гісторыю беларускай дзяржавы ў Ермаловічавым выкладзе.
Гэта адкрытая інсталяцыйная прастора, якая адлюстроўвае падрыхтоўку да сьвяткаваньня Калядаў і Новага году. Кожны можа ўзяць у руку вугельчык і дамаляваць свой вобраз шчасьця і сьвята.
Сёньня рыма-каталікі, пратэстанты, уніяты, а таксама праваслаўныя, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, рыхтуюцца да сустрэчы Божага Нараджэньня. Перад сьвятам сем'і зьбіраюцца на калядную вячэру.
Дырэктар Нацыянальнага мастацкага музэю Ўладзімер Пракапцоў заявіў, што ў Беларусі неабходна аднавіць Рэстаўрацыйную раду. У яе, паводле У.Пракапцова, павінны ўвайсьці прафэсіяналы зь вялікім стажам і моладзь.
Замест вянка на магілу ангельскай паэткі, перакладачыцы, вялікага сябра Беларусі Веры Рыч Радыё Свабода зьвярнулася да шэрагу беларускіх паэтаў з просьбаю перакласьці адзін зь яе апошніх вершаў.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў А.Астаповіч зноў зьвярнуўся ў Раду бясьпекі ў сувязі з будаўніцтвам новых аб'ектаў у гістарычным цэнтры Менску.
Загрузіць яшчэ