Шмат новага знойдуць чытачы нас старонках 38-га нумару часопісу “Дзяслоў”. А яшчэ пабачаць і новыя літары беларускага альфабэту.
Прыходзьце атрымаць новы мультымэдыйны дыск з галасамі беларускіх літаратараў і паслухаць іх жыўцом!
Больш як месяц таму, 14 студзеня, на пасаду мастацкага кіраўніка Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы быў прызначаны Мікалай Пінігін замест Валерыя Раеўскага, які застаўся ў тэатры рэжысэрам. Прайшло амаль паўтара месяца. Што зьмянілася за гэты час у творчым калектыве?
Сёньня зьявілася з друку кніга, якая пад адной вокладкай сабрала дзесяць саматужных выданьняў сяброў нефармальнага літаратурнага руху Бум-Бам-Літ.
Сёньня дзень нараджэньня народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Сёньня ў кнігарні Беларусі паступіць дасьледаваньне Анатоля Тараса (на здымку) пад назвай “Анатомія нянавісьці. Расейска-польскія канфлікты ў XVIII-ХХ стагодзьдзях”. У кнізе разгледжаныя асноўныя войны, паўстаньні, рэпрэсіі, якія мелі месца паміж Расеяй і Польшчай цягам 250 гадоў.
У рыма-каталіцкай парафіі сьвятых Сымона і Алены ў Менску выйшла кніга “Так хацеў Бог!”, прысьвечаная фундатару Чырвонага касьцёлу Эдварду Вайніловічу.
Упершыню Літва была згаданая ў аналах нямецкага горада Квэдлінбурга ў аповедзе пра сьмерць арцыбіскупа Бруна ў 1009 годзе.
У выдавецтве “Смэлтак” выйшаў энцыкляпэдычны даведнік “Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і сьвецкія асобы Беларусі. 1917 — 1964”.
У Вашынгтоне ў штаб-кватэры Фонду Маршала адкрылася выстава беларускіх мастакоў. Гэта сумесны праект шэрагу ініцыятыў беларускіх дыяспар Эўропы і ЗША.
У Горадні адзначылі 70-годзьдзе ад дня нараджэньня славутага польскага сьпевака Чэслава Немэна.
У выстаўным павільёне "Белэкспа", дзе праходзіць ХVІ Міжнародная менская кніжная выстава, адбылася сустрэча са Сьвятланай Алексіевіч.
Найбуйнейшы ў Балтыйскіх краінах Віленскі кніжны міжнародны кірмаш сёлета пачаўся беларускімі імпрэзамі.
Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла выказала спачуваеньне з нагоды сьмерці пісьменьніка Валянціна Тараса.
Лічыцца, што Горадня была ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVIII стагодзьдзі сталіцай каханьня. Пра гэта, а таксама пра каралеўскія балі і ўзаемаадносіны паміж мужчынамі і жанчынамі ў той час расказала гарадзенскай моладзі гісторык Натальля Сьліж.
15 лютага ў Глыбоцкім касьцёле Сьвятой Тройцы мелася адбыцца прэзэнтацыя кнігі гісторыка Алега Латышонка “Жаўнеры БНР”. Аднак імпрэзу забаранілі.
На прэзэнтацыю сёньня трапіла толькі некалькі асобнікаў выданьня, бо за два папярэднія дні працы выставы прывезеная частка накладу цалкам разышлася.
У перасоўнай экспазыцыі прадстаўлена 30 працаў мастакоў і скульптараў, якія раней экспанавалася ў эстонскім парлямэнце.
PAPI — адзіны ў Швэцыі часопіс кішэннага фармату — друкуе творы Валянціны Аксак, Алеся Разанава, Барыса Пятровіча, Дзьмітрыя Строцава і Алены Казанцавай.
У Горадні адбылася сустрэча зь Міхасём Скоблам і Анатолем Сідарэвічам. Яны прывезьлі анталёгію “Расстраляная літаратура”, у якой сабраныя творы 66 рэпрэсаваных пісьменьнікаў.
“Паэтыка Алеся Разанава: між мэдытацыяй і рацыяй” – так называецца кніга маладога літаратуразнаўцы Анатоля Івашчанкі, якая ўвечары 11 лютага прэзэнтавалася ў Менску ў гістарычнай майстэрні.
Сёньня ў Менску адкрылася ХVІ Міжнародная менская выстава-кірмаш “Кнігі Беларусі-2009”. У ёй бяруць удзел больш выдаўцы з больш як двух дзясяткаў краінаў сьвету.
Сёньня ў Менску пачала працу XVІ выстава-кірмаш “Кнігі Беларусі-2009”. На сёлетнім форуме колькасьць экспанэнтаў меншая за леташнюю, што арганізатары наўпрост зьвязваюць з наступствамі фінансавага крызісу. Экспэрты адзначаюць, што прадстаўнікі паліграфічнай галіны раней за іншых удзельнікаў кнігавыдавецкага бізнэсу зазналі страты. Якія перадусім праблемы перашкаджаюць выдавецкай справе?
Правайдэры цьвердзяць, што ў беларускіх умовах сачыць за віртуальнымі кантактамі ня цяжка.
Свой семдзесят дзявяты дзень народзінаў сустракае 9 лютага Валянцін Тарас. Больш за ўсё знанага публіцыста, паэта і перакладчыка хвалюе сёньня думка, што ён можа не дачакацца той краіны Беларусь, пра якую марыў і дзеля якое жыў.
Сёньня знанаму барду і актору Віктару Шалкевічу споўнілася 50. Гэты дзень ён адзначае ва ўлюбёнай Вільні.
У менскім Палацы мастацтваў адбылася вечарына з удзелам выдатных украінскіх літаратараў і грамадзкіх дзеячоў Дзьмітра Паўлычкі і Рамана Лубкіўскага. Выступалі прадстаўнікі ўкраінскай дыяспары, беларускія пісьменьнікі. Гучалі вершы і песьні.
У суботу, 7 лютага, у менскім Палацы дзяцей і моладзі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Алеся Кудрыцкага “Капітан Танака”.
Сёньня ў Менску адбылася прэзэнтацыя апошняй кнігі паэта Аляксандра Дракахруста, які два з паловаю месяцы таму пайшоў з жыцьця. Кніга называецца “Неизбывное” (“Непазбыўнае”).
У Магілёўскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Аркадзя Куляшова сёньня ўганаравалі пераможцаў інтэлектуальнага спаборніцтва “Беларускае пяціборства-VIII”.
Ці ёсьць у Беларусі мэцэнацтва? Ці падтрымліваюць беларускую культуру, мастацтва, розныя сацыяльныя праекты заможныя беларусы?
Сёньня на Берасьцейшчыне адзначылі 264-я ўгодкі славутага земляка Андрэя Тадэвуша Банавэнтуры Касьцюшкі, нацыянальнага героя Беларусі, ЗША і Польшчы.
Камітэт дзяржаўнага кантролю падрыхтаваў справаздачу па выніках праверкі ходу рэканструкцыі і аднаўленьня гістарычнага цэнтру Менску.
3 лютага гурт сярэднявечнай музыкі “Стары Ольса” прэзэнтаваў свой новы, дзявяты па ліку альбом. Назву альбому даў малавядомы дагэтуль беларускі танец “Дрыгула”.
Нарадзілася на Гарадзеншчыне, у вёсцы Лушчыкі Воранаўскага раёну. Сям'я пераехала на Гомельшчыну, калі Вользе было шэсьць гадоў. Стала жыве ў Гомелі.
Раман Уладзімера Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” цяпер можна ня толькі чытаць, але і слухаць.
Госьць “Начной Свабоды” саліст гурту “Dali” Віктар Рудэнка. Эфір 28 студзеня.
31 студзеня адзначае 80-годзьдзе прафэсар, доктар гістарычных навук, знаўца гісторыі беларускай культуры, рэлігіі, спэцыяліст па генэалёгіі магнацкіх беларускіх родаў, па гісторыі беларускіх татараў, сапраўдны беларускі інтэлігент Анатоль Грыцкевіч.
Выйшаў з друку альбом Уладзімера Крукоўскага “Кола часу”. У ім сабраныя рэпрадукцыі найлепшых працаў за 35 гадоў творчасьці гэтага знакамітага плякатыста.
“Пасланец мужнасьці” — так называецца кніга “паэтычных прысьвячэньняў Васілю Быкаву”, што выйшла днямі ў выдавецтве “Кнігазбор”. У ёй вершы каля шасьцідзесяці аўтараў.
29 студзеня – 125 гадоў зь дня нараджэньня Антона Луцкевіча, бацькі беларускай дзяржаўнасьці, вядомага беларускага палітычнага і грамадзкага дзеяча, публіцыста, літаратурнага крытыка, гісторыка, лінгвіста, выдаўца. У дзень юбілею ва ўправе БНФ гісторыкі распавядалі моладзі пра Луцкевіча.
29 студзеня ў Менску ў фальварку “Добрыя мысьлі” адчынілася экспазыцыя твораў Паўлы Южыка. Мастак займеў пэрсанальную выставу толькі праз шэсьцьдзесят пяць гадоў пасьля сьмерці.
“НКВД — GESTAPO. Браты па крыві” — так называецца новы дакумэнтальны фільм рэжысэркі Галіны Самойлавай, які 28 студзеня ўвечары прэзэнтаваўся ў Менску ў сядзібе БНФ.
27 студзеня на 77-м годзе жыцьця памёр выдатны амэрыканскі пісьменьнік, уладальнік Пуліцэраўскай прэміі Джон Апдайк, аўтар 28 раманаў і 45 іншых кніг — вершаў, апавяданьняў, эсэ.
Гарадзенскі мастак-графік Юры Якавенка ажыцьцявіў выданьне ў Італіі твору Міколы Гусоўскага “Песьня пра зубра”. Гэта кніга ручной работы.
Вядомы амэрыканскі пісьменьнік, двойчы ляўрэат Пулітцараўскай прэміі Джон Апдайк памёр у аўторак ва ўзросьце 76 гадоў.
Кніга на 370 старонак зьмяшчае творы беларускага фальклёру, сучасных пісьменьнікаў і клясыкаў айчыннае і ўсясьветнае літаратуры.
Журы недзяржаўнае літаратурнае прэміі “Гліняны Вялес” падвяло вынікі сваёй працы. Лепшай кнігай 2008 году яно назвала зборнік прозы Барыса Пятровіча “Жыць ня страшна”.
Загрузіць яшчэ