Госьць Начной Свабоды – пісьменьнік Валеры Казакоў. Ураджэнец Магілёўшчыны жыве, працуе, піша і выдаецца ў Маскве. У ягоным паслужным сьпісе, апрача іншага, праца ў Радзе бясьпекі Расейскай Фэдэрацыі і Адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. Ён памочнік паўнамоцнага прадстаўніка прэзыдэнта Расеі ў Сібірскай фэдэральнай акрузе, сакратар праўленьня Саюзу пісьменьнікаў Расеі. Палкоўнік запасу Валеры Казакоў узнагароджаны трыма ордэнамі, дваццацьцю мэдалямі і знакамі. Нядаўна ён выпусьціў першую кнігу на беларускай мове “Цень гобліна: апавяданьні, запісы”.