Радыё Свабода 25 кастрычніка ансамбаль салістаў “Клясык-Авангард” прэзэнтаваў новы канцэрт з сэрыі “Адраджэньне беларускай капэлы”. Канцэрт атрымаў назву “Залаты век музыкі Літвы і Кароны”. У малой залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі гучэлі творы XVI-XVIII стагодзьдзя, напісаныя прыдворнымі музыкамі беларускіх магнатаў.
Радыё Свабода Час шукаць лепшых сярод горшых. І зьвярнуць увагу на праект Таранціны і Радрыгеса «Грайндгаўз». Два кіно на адной хвалі – але вельмі розныя. «Доказы сьмерці» Таранціны раней трапілі ў наш чорны сьпіс. А вось Радрыгес са сваёй «Плянэтай жахаў» нечакана спадабаўся. Гісторыя пра атруту з вайсковай базы, здольную ператварыць сумленных грамадзян у крыважэрных пачвараў, нагадвае чорныя байкі піянэрскіх часоў. І таму гучыць амаль па-свойску. А першае зьяўленьне стрып-гёрл з аўтаматам замест нагі прымушае біць у ладкі і стагнаць ад зайздрасьці.
Ганна Соўсь, Менск Амбасада Літвы ў Беларусі працягвае цыкль мерапрыемстваў, прымеркаваных да 15-годзьдзя ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю. Сёньня ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі адбудзецца канцэрт Квартэту імя Чурлёніса.
Валянціна Аксак, Менск Сёньня ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адбылася прэзэнтацыя кнігі Захара Шыбекі “Минскъ сто гадоў таму”. Сам аўтар назваў імпрэзу сустрэчай менчукоў, якія “любяць і шануюць свой горад”.
Ганна Соўсь, Менск У менскім Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва 23 кастрычніка адкрылася выстава “Экспрэсія Ніды”, на якой прадстаўленыя творы мастакоў Літвы, Беларусі, Польшчы, Латвіі, Расеі, Украіны і Нямеччыны -- удзельнікаў Нідзкага пленэру. “Добрай правакацыяй” назваў экспазыцыю літоўскі амбасадар Эдмінас Багдонас.
Валянціна Аксак, Менск Сёньня ў Нацыянальным музэі гісторыі і культуры Беларусі адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Захара Шыбекі “Минскъ сто гадоў таму”.
Ганна Соўсь, Менск Сёньня амбасада Літвы ў Беларусі адкрывае выставу «Экспрэсія Ніды», прысьвечаную 15-годзьдзю ўсталяваньня дыпляматычных стасункаў паміж Літвой і Беларусьсю.
Севярын Квяткоўскі, Менск Кабарэ-дуэт “Разьбітае сэрца пацана” працуе ад 2004 году ў жанры песеннай “трасяначнай пародыі”. Калектыў складаецца з двух чалавек – Дзяніса Тарасенкі і Паўла Родака-Гарадніцкага. 22 кастрычніка ў менскім клюбе “Графіці” адбыўся адзін з рэдкіх у Беларусі выступаў дуэту. Удзельнікі “Разьбітага сэрца пацана” выканалі шэраг песень альбому, якія мае выйсьці напрыканцы году.
Аляксей Знаткевіч, Прага Госьць “Начной Свабоды” – паэт Валянцін Бойка з Мазыра.
Вячаслаў Кулік, Менск Сёньня ксёндз-магістар, пробашч касьцёлу сьвятых Сымона і Алены ў Менску Ўладзіслаў Завальнюк паведаміў Радыё Свабода, што ад імя вернікаў зьвернецца ў Міністэрства культуры і перадасьць калектыўную просьбу дазволіць усталяваць у Менску помнік папу рымскаму Яну Паўлу ІІ.
Паводле БелаПАН Аб''яўлены пераможцы "Кліп-маратону" — фэсту кліпаў беларускамоўных выканаўцаў, які адбыўся 18—19 кастрычніка ў сядзібе Партыі БНФ, паведамляе БелаПАН.
Радыё Свабода Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”
Севярын Квяткоўскі, Менск “Лепшае на сёньняшні момант” – поўная назва канцэрту, які зладзіў Зьміцер Вайцюшкевіч і "WZ-Orkiestra" 19 кастрычніка ў канцэртнай залі “Менск”. Адметнасьць імпрэзы ў тым, што рэпэртуар абіралі прыхільнікі творчасьці Зьмітра Вайцюшкевіча электроннымі сродкамі: праз допісы ў гасьцёўні афіцыйнага сайту сьпевака, у блогу артыста, а таксама праз сыстэму паведамленьняў ICQ ды sms-кі. У часе канэрту заля была поўнай, а Зьміцер Вайцюшкевіч прапанаваў карэктаваць сьпіс “Лепшага на сёньняшні момант” запіскамі зь месцаў.
Сяргей Шупа, Прага Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае філёзаф Ігар Бабкоў.
Сяргей Астраўцоў, Горадня Учора ўвечары ў Горадні польскія акторы Ян Махульскі і Агнешка Здуньчык паказалі спэктакль “Акапулька – мая мара”. Спэктакль двух актораў прайшоў на сцэне гарадзенскага тэатру лялек. Мерапрыемства арганізавала Генэральнае консульства Рэспублікі Польшчы ў Горадні. Ян Махульскі добра вядомы і ў Беларусі – дзякуючы ролям у фільмах “Ва-банк” і “Ва-банк-2”. Наш карэспандэнт паспрабаваў высьветліць, чаму польскія тэатры рэдка бываюць нават у Горадні?
Радыё Свабода Сур’ёзнаму крытыку неяк няёмка прызнавацца ў любві да масавых жанраў. Аднак асабіста я лічу, што кіно не варта падзяляць на высокае і нізкае. Усё значна прасьцей: ёсьць фільмы вартыя увагі і тыя, якіх лепш пазьбегнуць. Таму я шчыра раю зьвярнуць увагу на найноўшы галівудзкі м''юзыкал «Лак для валасоў». Гэта разнакаляровае падарожжа ў пачатак 60-х гадоў. Калі нагавіцы былі вузкімі, спадніцы – наадварот, Элвіс марнаваў час ў войску, а падчас тэлешоў усе танчылі твіст ды мэдысан. У цэнтры падзеяў – юная пампушка Тэмі, якая марыць аб кар’еры зоркі танцполу.
Севярын Квяткоўск, Менск “Годна выканана, як з вакальнага, так і музычнага гледзішча”, -- так адгукаюцца пра малады беларускі гурт “Джамбібум” музычныя аглядальнікі. “Джамбібум” грае беларускі фольк у сучасных мультыкультурных матывах. У музыцы ёсьць уплывы розных культур: у тым ліку афрыканскай. Гурт мае свій першы і пакуль адзіны альбом, які так і завецца – “Джамбібум”. 18 кастрычніка калектыў выступаў у менскім фальварку “Добрыя Мысьлі” у межах праекту штовечаровай акустычнай музыкі.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня на сядзібе БНФ у Менску пачаўся фэст “Кліп-марафон” – паказ рарытэтных і новых беларускамоўных музычных ролікаў. Тут можна пабачыць кліпы гуртоў Крамбамбуля, Харлі, Гарадзкія, Новае неба, Партызанская школа, Бонда, ZigZag і іншых.
Сяргей Астраўцоў, Горадня У Горадні выступіў Уладзімер Арлоў, ён прывёз сваю новую кнігу “Імёны Свабоды”. “Імёны Свабоды” — гэта 261 гістарычны партрэт герояў беларускай свабоды 18-21-га стагодзьдзяў. Сустрэча зь пісьменьнікам адбылася ў Таварыстве беларускай школы.
Аляксей Знаткевіч, Менск Госьць "Начной Свабоды" – мастак Віктар Маркавец.
Дзьмітрый Падбярэзскі, Менск Да тэмы трагедыі Хатыні зьвярнуліся маладыя музыкі розных краінаў, якія выступаюць у галіне экспэрымэнтальнай музыкі. Вынік іх працы -- зборны альбом, які атрымаў назву на латыні “Хатынь: tacet, sed loqouitur” -- “Хатынь: маўчыць, але прамаўляе”.
Галіна Абакунчык, Менск Сёньня ў Старых Дарогах адбудзецца адкрыцьцё помніка герою вызвольнага паўстаньня 1794 году Тадэвушу Касьцюшку. Імпрэза прымеркаваная да 190-х угодкаў з дня сьмерці Касьцюшкі і пройдзе ў прыватным музэі Анатоля Белага. Узяць удзел у адкрыцьці запрошаныя прадстаўнікі пасольства ЗША, вядомыя палітычныя і грамадзкія дзеячы.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ва ўрочышчы Курапаты 25 пратэстанцкіх сьвятароў адслужылі пастырскую малітву пакаяньня за грахі камунізму.Таксама сябры КХП БНФ праводзілі чарговую талаку.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя”
Вячаслаў Ракіцкі, Менск Удзельнічае пісьменьніца Вольга Іпатава. Эфір 11 кастрычніка 2007 году
Радыё Свабода, Магілёў У Магілёве і Бялынічах адбыліся сустрэчы чытачоў газэты “Наша ніва” і часопісу “ARCHE” з рэдактарамі гэтых выданьняў. Пабачыцца з Андрэем Скурком і Валерам Булгакавым прыйшлі каля чатырох дзясяткаў чалавек. Сустрэча, якую арганізавала магілёўская гарадзкая суполка Таварыства беларускай мовы, праходзіла ў прыватным грамадзкім цэнтры.
Радыё Свабода У Полацкай карціннай галерэі адкрылася выстава вядомага беларускага мастака Сяргея Цімохава. Выстава мае рэстраспэктыўны характар: побач з карцінамі, створанымі васямнаццаць гадоў таму, экспануюцца і новыя працы.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў Менску адкрылася выстава, прысьвечаная 60-годзьдзю вядомага беларускага мастака Міколы Селяшчука.
Радыё Свабода
Радыё Свабода, Прага Нобэлеўская прэмія ў галіне літаратуры за 2007 год прысуджаная брытанскай пісьменьніцы Дорыс Лэсінг. Швэдзкая акадэмія навук адзначыла яе як “эпіка жаночага вобразу, якая са скепсісам і сілай прадбачаньня дасьледуе гэтую расколатую цывілізацыю”.
Ігар Карней, Менск Швэдзкая акадэмія, якая больш за сотню гадоў прысуджае Нобэлеўскія прэміі ў галіне літаратуры, сёньня абвясьціла пераможцу за 2007 год. Сярод некалькіх дзясяткаў прэтэндэнтаў экспэрты выбралі брытанскую раманістку Дорыс Лэсінг, якая нарадзілася ў 1919 годзе ў Пэрсіі. Сума Нобэлеўскай прэміі складае ў кожнай намінацыі 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў, у эквіваленце больш за 1,5 мільёна даляраў. Зноў не пашчасьціла народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, які два апошнія гады быў у шорт-лісьце.
Радыё Свабода Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае гісторык, дасьледнік гісторыі БНР Уладзімер Ляхоўскі.
Радыё Свабода Сталы сакратар Швэдзкай акадэміі Горас Энгдаль у Стакгольме а 13.00 паводле мясцовага часу абвясьціў ляўрэата Нобэлеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 2007 год. Ім стала ангельская пісьменьніца Дорыс Лэсінг
Радыё Свабода, Варшава Увечары 10 кастрычніка ў Варшаве адбылася ўсясьветная прэм’ера польска-амэрыканска-нарвэскага дакумэнтальнага фільму выбітнага польскага рэжысэра Анджэя Фідыка “Беларускі Вальс”. Галоўны герой стужкі – вядомы мастак Алесь Пушкін, праз асобу якога рэжысэр паказвае сучаснае жыцьцё перадусім у беларускай правінцыі.
Севярын Квяткоўскі, Менск Трэці раённы фэстываль аўтарскай песьні і паэзіі “Вялейская хваля” ладзіўся ў палацы культуры гораду Вялейкі 7 кастрычніка. У імпрэзе ўдзельнічалі прадстаўнікі аматарскіх калектываў і гурткоў Вялейскага раёну, а таксама некаторыя госьці зь Віцебскага аб’яднаньня аматараў аўтарскай песьні. Аніводны зь незалежных бардаў рэгіёну запрошаны ня быў. Чаму?
Сяргей Астраўцоў, Горадня Гарадзенскі драматычны тэатар распачаў свой чарговы — 61-ы сэзон спэктаклем на беларускай мове. У мінулыя выходныя два дні запар у якасьці прэ’еры паказвалі “Прымакоў” Янкі Купалы. Заля была поўная, а сярод гледачоў — шмат моладзі.
Алесь Дашчынскі, Менск Сёньня ў менскім касьцёле сьвятых Сымона і Алены адбылася імша за настаўнікаў і прэзэнтацыя новых кнігаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна.
Севярын Квяткоўскі, Менск Учора завяршыўся пяты дзень паэтычнага фэстывалю “Парадак словаў”. На розных пляцоўках Менску і Бабруйску ўжо выступілі больш за 20 паэтаў з Расеі, Украіны і Беларусі. 6 кастрычніка ў менскай бібліятэцы імя Пушкіна выступалі расейскія і беларускія паэты новай генэрацыі.
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Вольная студыя” (эфір 30 верасьня).
Міхась Скобла, Менск Новая перадача сэрыі “Дом літаратара”. У гутарцы “за круглым сталом” бяруць удзел: літаратуразнаўца, доктар філялёгіі Міхась Тычына, супрацоўніца Інстытуту літаратуры Нацыянальнай Акадэміі навук Ганна Кісьліцына, гісторык літаратуры Анатоль Сідарэвіч.
Радыё Свабода, Віцебск Сустрэча пісьменьніка зь віцебскімі чытачамі праходзіла ў мясцовым офісе ПКБ. Таму нарысы пра людзей, імёны якіх засталіся ў беларускай гісторыі, гучалі пад партрэтам Уладзімера Леніна. "Гэта – таксама наша гісторыя", – зазначыў Уладзімер Арлоў.
Юлія Шарова, Менск 5 кастрычніка ў Беларускай дзяржаўнай філярмоніі прагучала араторыя Георга-Фрыдрыха Гендэля “Мэсія” – твор, які вельмі часта выконваецца ў Эўропе, але надзвычай рэдка цалкам гучыць у Беларусі. Пастаноўку ажыцьцявіў дырыгент Пётр Вандзілоўскі разам са сваім Камэрным аркестрам. Сярод выканаўцаў таксама Дзяржаўны камэрны хор і салісты Беларускай опэры. Генэральную рэпэтыцыю “Мэсіі” сёньня наведала наша карэспандэнтка.
Радыё Свабода Увесь гэты тыдзень пісьменьнік, гісторык і публіцыст Уладзімер Арлоў сустракаўся з чытачамі Полацку й Наваполацку. Ён прэзэнтаваў землякам сваю новую кніжку “Імёны Свабоды”. Пісьменьнік плянуе зладзіць такія прэзэнтацыі ва ўсіх шасьцёх абласьцях краіны.
Радыё Свабода, Віцебск Сёньня ў Віцебску адбудзецца прэзэнтацыя кнігі Ўладзімера Арлова "Імёны Свабоды". Сустрэчы пісьменьніка з чытачамі ўжо прайшлі ў Полацку, Наваполацку, учора такая сустрэча адбылася ў пасёлку Росіца Верхнядзьвінскага раёну. Кнігу можна спампаваць з нашага сэрвэру тут --> http://archive.svaboda.org/info/Imiony_Svabody.pdf (у фармаце PDF).
Севярын Квяткоўскі, Менск Паэтычны фэстываль “Парадак словаў” прэзэнтаваў сёньня сольны вечар вядомага ў Расеі паэта Цімура Кібірава. Міжнародны фэстываль ладзіцца ў Менску і Бабруйску з 2 па 7 кастрычніка.
Іна Студзінская, Менск Сёньня памёр вядомы беларускі пісьменьнік і публіцыст Яўген Будзінас. Пра яго згадваюць людзі, якія яго добра ведалі.
Радыё Свабода, Варшава Навучэнцы беларускага гуманітарнага ліцэю імя Якуба Коласа рыхтуюцца да паказу ў Польшчы музычнага спэктаклю на падставе “Народнага альбому”. У пастаноўцы разам зь імі возьмуць удзел і польскія ліцэісты.
Радыё Свабода Што магло б быць, калі б гісторыя склалася іначай? Уявім сабе: Беларуская Народная Рэспубліка перамагла ў 1918 годзе. Краіна рыхтуецца да 90-х угодкаў Дня Волі. Дзеяньне адбываецца ў першыя тры месяцы 2008 году... Пра гэта мы прапануем нашым слухачам напісаць нам у рамках новага конкурсу “Свабоды” – "Адзін дзень у БНР-2008". Конкурс прымеркаваны да 90-годзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі. А пакуль – на нашыя пытаньні адказвае мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.
Севярын Квяткоўскі, Менск Зборнік лірыкі маладых беларускіх паэтаў “In Вільня veritas” (“Ісьціна ў Вільні”) прэзэнтаваны ў музэі Максіма Багдановіча 3 кастрычніка. Прэзэнтацыя зладжаная ў межах паэтычнага фэстывалю “Парадак словаў”, які адбываецца ў Беларусі ад 2 па 7 кастрычніка.
Загрузіць яшчэ