Радыё Свабода Скобла: "У красавіку і ў Менску, і ў Маскве адзначаўся дзесяцігадовы юбілей саюзу Беларусі й Расеі. Гучала, як звычайна, інтэграцыйная рыторыка, але з націскам на тое, што беларусы й расейцы — адзін народ. На гэтую тэму выказаліся й Пуцін, і галоўны думец Грызлоў, і міністар замежных справаў Расеі Лаўроў. Ня кажучы ўжо пра галоўнага інтэгратара, які ў Менску. Да якой пары будзе існаваць пагроза з боку Расеі?"