Вячаслаў Ракіцкі, Менск 17 сьнежня пазначаны ў календары як Дзень беларускага кіно. Кінематаграфісты краіны адзначалі яго па-рознаму. Тыя, хто і сёньня час ад часу здымае кіно, з радасьцю. Іншыя ж, з горыччу, узгадваючы лепшыя часы, калі іхныя імёны буйнымі літарамі пісаліся на афішах кінатэатраў. Пастаноўшчык аднаго з самых папулярных беларускіх фільмаў, сапраўды народнай камэдыі “Белыя Росы” народны артыст Беларусі Ігар Дабралюбаў, сустракае сьвята, не пакідаючы сваёй кватэры. Ён выходзіць зь цяжкой хваробы.