Іна Студзінская, Менск У першай частцы мы распавялі, наколькі цікавая, разнастайная і багатая была беларуская нацыянальная кухня, як нашы продкі захоўвалі, шанавалі і разьвівалі традыцыі. Бо нацыянальная кухня – гэта такая ж неад’емная прыналежнасьць кожнай краіны, адметнасьць народу, як мова, гэта частка культуры народу. У другой частцы гаворка пойдзе пра тое, ці існуе беларуская кухня цяпер, як захоўваюцца старадаўнія кулінарныя традыцыі.