Валянціна Аксак, Менск “У той год, як хварэў і не хадзіў у школу, недзе знайшоў старую, яшчэ дарэвалюцыйнага выданьня кніжку Ж.Вэрна “З гарматы на месяц”. Чамусьці мне здалося, што па-беларуску гэтая кніжка ня выдадзена, бо ня мае перакладу. І некалькі тыдняў я сядзеў над перакладам, сьпісаў дзясятак вучнёўскіх сшыткаў. А пасьля паслаў ліст у “Піянэр Беларусі” з пытаньнем, куды мне паслаць пераклад. Атрымаў адказ з тлумачэньнем, што калі ёсьць тэкст расейскі, то навошта беларускі, у нас вывучаюць расейскую мову, таму прачытаюць і па-расейску”.