Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Сёньня ў Кракаве пачынаюцца Дні беларускай культуры, які працягнуцца пяць дзён. Цягам гэтага мерапрыемства, якое адбываецца пад патранатам віцэ-сьпікера Эўрапарлямэнту Януша Анышкевіча і прарэктара кракаўскага Ягелонскага ўнівэрсытэту Анджэя Хвальбы, жыхары старажытнай польскай сталіцы змогуць пазнаёміцца з творчасьцю беларускіх музыкаў, мастакоў, паэтаў, а таксама сустрэцца з прадстаўнікамі беларускамоўных незалежных мэдыяў зь Беларусі і Беласточчыны. Дні культуры ладзяцца на грамадзкіх пачатках, без аніякай дапамогі беларускіх уладаў.