RFE/RL "…Пазванілі зь Менску — праз Курапаты пачынаюць прабіваць дарогу. Я папрасіў неадкладна паслаць туды карэспандэнта, і ў вечаровым этэры 20 верасьня прагучаў рэпартаж. Мы ня ведалі, што гэта толькі пачатак, што паўстане ўнікальная кругласутачная вахта, што нажы бульдозэра будуць бурыць крыжы, што згарыць намёт, што нашыя магнітафоны будуць замярзаць пры мінус 20 градусах, а валанцёры будуць абараняць Курапаты, як абараняюць гонар ці Радзіму — без тлумачэньняў, рацыянальных падставаў, пошуку сродкаў і надзеі на перамогу."