Іна Студзінская, Менск Па традыцыі ў сакавіку менскае аддзяленьне Пасольства Швэцыі ў Маскве, сумесна з БДУ, Лінгвістычным унівэрсытэтам і Цэнтрам швэдзкіх дасьледваньняў, праводзіць Тыдзень Швэцыі і швэдзкай мовы для беларускіх студэнтаў. Студэнты і выкладчыкі, а таксама ўсе зацікаўленыя могуць наведаць лекцыі аб Швэцыі, сэмінары па перакладу, паглядзець і абмеркаваць фільмы швэдзкіх рэжысэраў, паразмаўляць з носьбітамі швэдзкай мовы, бо мова ўсіх імпрэзаў – толькі швэдзкая і ангельская.