Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы, у адрозьненьне, скажам, ад Расеі, катэдры беларускай філялёгіі ёсьць у двух унівэрсытэтах – Варшаўскім і Беластоцкім; яшчэ ў некалькіх унівэрсытэтах праводзяцца факультатыўныя заняткі па беларускай мове – сотні студэнтаў, выкладчыкаў, дасьледчыкаў ведаюць беларускую мову з прафэсійных патрэбаў. На беларускай мове цалкам ці па-беларуску і па-польску адначасова выходзіць шэраг пэрыядычных выданьняў – газэта “Ніва”, беластоцкі “Часопіс” і кніжкі на Беласточчыне. Але беларускую мову ў Польшчы ведаюць і палякі, не зьвязаныя зь ёй прафэсійна. Ёсьць тыя, хто вывучыў беларускую мову таму, што яна ім проста падабаецца.