Задаваць Лукашэнку непрыемныя пытаньні вочы ў вочы больш няма каму. Праўда, гэта не азначае, што такія пытаньні не гучаць у іншых месцах — на вуліцах, плошчах, у дварах.
У Расеі чарговы раз спрабуюць вярнуць помнік Дзяржынскаму на Лубянскую плошчу перад будынкам ФСБ (колішняга КДБ СССР). Зусім магчыма, што «жалезны Фэлікс», які доўгія гады быў сымбалем усёмагутнасьці савецкіх спэцслужбаў, вернецца на сваё звыклае месца ўжо ўвосень.
Два гады турмы толькі за тое, што дзяўчаты-журналісткі выконвалі сваю працу, вялі жывы рэпартаж з грамадзка значнай падзеі. Тое, што нейкіх паўгода таму здавалася немагчымым і абсурдным, стала беларускай паўсядзённасьцю.
Ці гатовая намэнклятура і далей аддана абараняць аўтарытарны рэжым, які ўсё больш апускаецца ў вір гвалту і самаізаляцыі?
Слухаючы прамову Лукашэнкі на мітынгу 16 жніўня, часам здавалася, што ён не тутэйшы, чужаземец, што ён ня бачыць і не разумее народу, якім кіруе.
Што «яшчэ цікавейшае» падрыхтаваў Лукашэнка свайму народу? Зьявяцца рэальны парлямэнт, незалежны суд, самастойны ўрад? Адменяць пажыцьцёвае прэзыдэнцтва?
Нешта чуецца да болю знаёмае ў гэтых успамінах пра Беларусь, зь якой мы выходзілі «ў лапцях і без штаноў» і дзе «на трое сутак мукі хапала, каб сьпячы хлеб».
Як прэзыдэнт надзеі ператварыўся ў прэзыдэнта безнадзейнасьці.
Ці сапраўды травеньскі парад у Менску — глыбокая традыцыя, якая ўкаранілася ў сьвядомасьці многіх пакаленьняў вэтэранаў, і цяпер яны (нават дзевяностагадовыя) патрабуюць, каб іх прывезьлі паглядзець на гэтую «глыбока ідэалягічную рэч?»
1920 год мог быць пачаткам зусім іншай гісторыі Беларусі. На перамовах у Рызе Польшча прапаноўвала правесьці плебісцыт аб незалежнасьці Беларусі ў яе этнічных межах. А Расея пагаджалася перадаць Польшчы Цэнтральную Беларусь разам зь Менскам. Так БССР канчаткова зьнікла б з мапы сьвету.
Менск упершыню дасягнуў адзнакі 2 мільёны чалавек. Цяжка назваць гэта звычайнай урбанізацыяй, уласьцівай для іншых эўрапейскіх краінаў, бо накіраванасьць яе ў Беларусі выключна аднавэктарная. Мэта беларусаў — Менск.
У 1920 годзе Літва разьлічвала атрымаць у свой склад траціну сучаснай Беларусі: ад Браслава і Паставаў на поўначы да Берасьця і Драгічына на поўдні. Менавіта пра гэта ішла гаворка падчас савецка-літоўскіх перамоваў. Атрымалі літоўцы нашмат менш: Горадню, Ліду, Ашмяны і Браслаў.
Свабода працягвае праект «Як малявалі межы Беларусі». У другім сэзоне мы расказваем пра ўсходнія межы, якія фармаваліся ў канцы 1910-х і ў 1920-я гады. У той час мяжа не аднойчы перасоўвалася ад Барысава і да Смаленска.
У лістападзе 1940 году да Літвы адышла «другая партыя» беларускіх земляў — 2,6 тысячы квадратных кілямэтраў, што сувымерна двум сярэднім раёнам. Перадаць іх прапанаваў сам кіраўнік БССР Панамарэнка, за што атрымаў рог віна ад Сталіна.
Увосень 1939 году заходняя мяжа Беларусі мусіла прайсьці каля самай Варшавы. Менавіта так вырашылі Сталін і Гітлер, якія падзялілі паміж сабой землі Ўсходняй Эўропы. Пра гэта ідзецца ў новым выпуску гістарычнага падкасту «Межы Беларусі» .
Толькі Беларусь пасьля вайны ня толькі не пашырылася, а наадварот, страціла 17 раёнаў Беластоцкай і 3 раёны Берасьцейскай вобласьці – усяго 14 300 квадратных кілямэтраў тэрыторыі з насельніцтвам каля 640 тысяч чалавек. Як і чаму гэта адбылося?
Як малявалі межы Беларусі. Частка IV
БССР магла страціць амаль усю сучасную Берасьцейскую вобласьць, калі б у лістападзе 1939 году Сталін пагадзіўся на прапанову Хрушчова.
Свабода падрыхтавала інфаграфіку, якая адлюстроўвае зьмены дзяржаўных межаў і плошчы беларускай дзяржавы за апошнія 100 год.
Загрузіць яшчэ