У красавіку пастаўкі піва на ўнутраны рынак скараціліся на 17,1 % у параўнаньні з красавіком 2011.
Прэзыдэнт Грэцыі Караляс Папульяс прызначыў новым часовым прэм’ер-міністрам краіны старшыню Вышэйшага адміністрацыйнага суду Панаёціса Пікрамэнаса.
Раніцай 16 траўня ў Менску на пуцеправодзе над вуліцай Ванеева актывісты БХД вывесілі расьцяжку з заклікам «Свабоду Сяргею Каваленку!».
19-гадовы навапалачанін Дзьмітрый Рыжычэнка спрабаваў праз суд абараніць свой гонар і годнасьць, бо па мясцовым тэлеканале «Вектар-TV» яго публічна назвалі «экстрэмістам» і ўдзельнікам прафашысцкай арганізацыі. Але судзьдзя Сьвятлана Волкава адхіліла ягоную скаргу.
Польскі эўрадэпутат Ежы Бузэк заклікаў кіраўніка Польскага зьвязу хакею на лёдзе Зьдзіслава Інгелевіча ўзьняць на кангрэсе Міжнароднай фэдэрацыі хакею пытаньне аб пераносе зь Беларусі ЧС-2014. Кангрэс пройдзе з 17 да 20 траўня ў Хэльсынках.
Сёлета ў Беларусі будзе закрыта 114 школ, рэарганізавана — 96, паведаміў намесьнік міністра адукацыі Казімір Фарыно 16 траўня на прэс-канфэрэнцыі ў Менску.
На сходзе кіраўнікоў незалежных прафсаюзных арганізацыяў, які адбыўся ў офісе БНФ у Салігорску, хлопцаў з «Граніту» — Алега Стахаевіча і Мікалая Карышава — сустракалі як герояў.
16 траўня Вярхоўны суд пакінуў бязь зьменаў рашэньне Мін’юсту вынесьці папярэджаньне Хрысьціянскай дзелавой ініцыятыве.
Заканадаўства Эўрапейскага Зьвязу ня ўтрымлівае ніякіх прававых актаў, якія б рэгулявалі выхад краіны з зоны эўра. Сёньня газэта The Wall Street Journal публікуе некалькі магчымых сцэнарыяў і варыянтаў разьвіцьця падзеяў.
Колькасьць карыстальнікаў інтэрнэту на пачатак 2012 году ў Беларусі склала 6,8 мільёна, у тым ліку 6,1 мільёна фізычных асобаў.
15 траўня на 84-м годзе жыцьця памёр мэксыканскі пісьменьнік Карляс Фуэнтэс.
Гранічныя максымальныя адпускныя цэны вырастуць 17 траўня.
Адбылася онлайн-канфэрэнцыя з дырэктарам Радыё Свабода Аляксандрам Лукашуком.
У каталіцкай парафіі ў менскім мікрараёне Лошыца ў выходныя адбылося сьвята Першай Камуніі.
Беларусь павінна быць гатовая, што ў будучыні цана на расейскі газ вырасьце.
Кітайская паліцыя расьсьледуе выпадкі продажу фальшывых сьвіных вушэй, насамрэч зробленых з жэлятыну.
На былога генэрала ўскладаецца адказнасьць за забойства каля васьмі тысяч басьнійскіх мусульман у Срэбраніцы ў 1995 годзе.
У Магілёве зьбіраюцца пратэставаць супраць «дадаваньня кальцыю ў малако».
15 траўня цэлы дзень у менскім парку Чалюскінцаў бегалі два ласі — відавочна, ласіха з ласянём. Позна ўвечары жывёлінам здолелі ўкалоць снатворнае.
Загрузіць яшчэ