Шыбалет. Што за слова такое, падобнае на арбалет? Як філёлягу гэтае слова падаецца мне надзвычай ёмкім, яно з пэўным гермэнэўтычным падыходам сымбалізуе ідэю таго сумарнага тэксту (у мадэрным разуменьні), які мы штодня чуем на хвалях “Свабоды”. Гэты тэкст ёсьць пэўным рэфлексам на блогавую зацемку Сяргея Абламейкі, дзе ён разважае пра лёс нашай мовы і культурнай спадчыны.