Ад раніцы чацьвярга, 10 студзеня, у Беларусі блякаваны інтэрнэт-сайт Радыё Свабода. Для доступу карыстальнікаў у беларускім сэктары сеціва недаступны таксама сайт “Хартыі 97”.
Гэта ня першы выпадак, калі найбольш папулярныя інтэрнэт-крыніцы становяцца недаступнымі для карыстальнікаў падчас масавых гакцыяў у Беларусі. Інтэрнэт-сайт "Радыё Свабода" быў таксама блякаваны ў Беларусі падчас асьвятленьня прэзыдэнцкіх выбраў, падчас "Эўрапейскага" і "Сацыяльнага" маршаў, а таксама іншых падзеяў у краіне.
Сёньня ж, 10 студзеня, у Беларусі праходзіць агульнабеларускі страйк прадпрымальнікаў супраць прэзыдэнцкага ўказу №760.
Сайт “Свабоды” ды іншыя інтэрнэт-рэсурсы можна глядзець праз проксі-сэрвэры, сьпіс якіх даступны праз www.proxy.org.