Аляксей Дзікавіцкі, Варшава 5 сакавіка аўтарытэтны польскі штодзёньнік “Rzeczpospolita” паведамляе пра арышты прадпрымальнікаў у Горадні.
“Rzeczpospolita” піша, што да актыўных удзельнікаў прадпрымальніцкіх пратэстаў супрацоўнікі міліцыі залічылі сярод іншых журналіста інтэрнэт-старонкі “Пагоня” Андрэя Пачобута.
“Журналіста абвінавацілі ў тым, што ён рабіў здымкі акцыі пратэсту і нібыта ўгаворваў прадпрымальнікаў не разыходзіцца, абяцаючы прыезд здымачнай групы польскага тэлебачаньня”, адзначае штодзёньнік.
Газэта піша, што сам спадар Пачобут назваў гэтыя абвінавачаньні хлусьлівымі.
“Нягледзячы на адсутнасьць якіх-кольвечы доказаў віны, суд прысудзіў журналісту 10 сутак арышту”, паведамляе “Rzeczpospolita”.
Польскі штодзёньнік піша таксама пра арышты актывістаў БНФ за ўдзел у акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.