Альгерд Невяроўскі, Менск Якія тэлеканалы — беларускія, расейскія ці нейкія іншыя — часьцей за ўсё глядзяць беларускія тэлегледачы і чаму? Гэтае пытаньне людзям на менскіх вуліцах задаваў наш карэспандэнт.
(Карэспандэнт: ) “Скажыце, якім тэлеканалам, беларускім, расейскім ці, можа быць, нейкім іншым вы аддаяце перавагу і чаму?”
(Спадар: ) “Расейскім. Яны больш аэдкватна падыходзяць да ўсіх падзеяў”.
(Спадарыня: ) “Часьцей гляджу расейскія. Але ёсьць на нашым менскім СТВ некалькі праграмаў, якія гляджу з задавальненьнем”.
(Карэспандэнт: ) “А чаму больш глядзіце расейскія?”
(Спадарыня: ) “Больш інфармацыі ёсьць пра выхаваньне дзяцей, а гэта мая прафэсія. Больш цікавых забаўляльных праграмаў”.
(Спадар: ) “Беларускія, навіны. Яны больш праўдзівыя”.
(Спадар: ) “Часьцей за ўсё расейскія. Бо там інфармацыя, якая не фільтруецца нашымі органамі. Там такія нормы, якія выходзяць за рамкі таго, што мы чуем на нашых тэлеканалах”.
(Пэнсіянэр: ) “НТВ — больш за ўсё. Падабаюцца мне іх праграмы”.
(Спадар: ) “Расейскія — бо там больш аб’ектыўная падача інфармацыі”.
(Спадар: ) “Відаць, усё ж расейскія, яны больш цікавыя. Я лічу, што беларускія каналы палітызаваныя, адлюстроўваюць палітыку дзяржавы, а гэта не заўсёды аб’ектыўна”.
(Дзяўчына: ) “Расейскім, бо там ёсьць што паглядзець”.
(Дзяўчына: ) “Відаць, беларускім, бо там не такія жорсткія фільмы, як па расейскіх тэлеканалах. Але ж на беларускіх каналах усё падаецца вельмі аднабакова, таму таксама гляджу расейскія”.
(Спадар: ) “Аддаю перавагу расейскім, бо там больш праўды”.
(Спадарыня: ) “Беларускія цікавей, шмат цікавых праграмаў”.
(Хлопец: ) “Польскія каналы. Я не паважаю беларускае тэлебачаньне, якое ўвесь час хлусіць”.
(Хлопец: ) “Расейскім каналам, інтэрнэт-выданьням — “Хартыя-97” ды іншым. Няма на БТ, СТВ дакладнай інфармацыі”.
(Спадар: ) “Я аддаю перавагу расейскім каналам, бо там разнабаковая інфармацыя і адлюстраваныя розныя погляды. Адрозна ад беларускага тэлебачаньня, толькі афіцыёз”.
(Спадар: ) “Расейскім і “Euronews” — там праўдзівыя навіны”.
(Спадар: ) “Я ўвогуле не гляджу тэлевізара, бо радыё і кампутар замяняюць усе інфармацыйныя сродкі”.
(Спадар: ) “Адзін канал расейскі — ОРТ. Навіны паглядзеў, потым інтэрнэт, і ўсё”.
(Дзяўчына: ) “Замежным. Там праграмы больш цікавыя”.