Джордж Буш заклікаў амэрыканцаў надалей ахвяраваць грошы пацярпелым ад цунамі

ВАШЫНГТОН. Амэрыканскі прэзыдэнт Джордж Буш сёньня выкарыстаў свой штотыднёвы радыёзварот, каб заклікаць амэрыканцаў надалей зьбіраць ахвяраваньні пацярпелым ад цунамі ў Паўднёвай Азіі. Ён, у прыватнасьці, сказаў: “У гэты час бяды для шмат каго ў сьвеце амэрыканцы зьядналіся, каб маліцца за ахвяраў цунамі і за сем’і,я кія пацярпелі. Мы асабліва думаем пра дзяцей, якіх загінулі, і пра тых, якія ацалелі і шукаюць сваіх бацькоў. І мы прапануем надалей нашае спачуваньне і вялікадушнасьць людзям пацярпелага рэгіёну, які пачынае аднаўляцца”. Буш падпісаў заканадаўчы акт, які забясьпечвае падаткавыя ільготы для амэрыканцаў, якія ахвяруюць грошы на аказаньне дапамогі краінам, што пацярпелі ад цунамі.