Баі на мяжы з Пакістанам

КАБУЛ. Амэрыканскія і аўганскія урадавыя войскі забілі 6 ваяўнікоў Талібану і арыштавалі яшчэ 11 ваяўнікоў цягам баёў у паўдзённай правінцыі Кандагар. Баі адбыліся блізу мяжы з Пакістанам. Паводле Талібану, яго ваяўнікі забілі 6 вайскоўцаў з Нацыянальнага войску Аўганістану у Кандагары.