У Чэхіі патрапіў у аварыю беларускі аўтобус

Радыё Свабода Сёньня раніцай на шашы Прага-Карлавы Вары патрапіў у аварыю беларускі турыстычны аўтобус.
Каля 9 гадзіны раніцы аўтобус зьехаў у кювет у мястэчку Крушовіцэ за 50 км на захад ад Прагі. Чатыры чалавекі былі шпіталізаваныя. У кіроўцы зламаная нага, у дзьвюх пасажырак страсеньне мазгоў.

Прадстаўнік мясцовай пажарнай аховы паведаміў, што кіроўца хутчэй за ўсё ня справіўся з кіраваньнем. Зьяжджаючы ў кювет, аўтобус зьбіў слуп электраперадачаў і некалькі мэтраў цягнуў яго за сабою.

Выпадак адбыўся на небясьпечным месцы, дзе падобныя аварыі здараюцца даволі часта.