Уведзены ліміт – 120 паездак у мэтро па месячным праязным

Радыё Свабода Ад 1 красавіка ў менскім мэтро ўводзіцца ліміт на колькасьць паездак па праязных білетах. Цяпер на працягу месяца можна выкарыстаць ня больш за 120 паездак, на працягу дэкады -- 42. Калі пасажыр перавысіць ліміт паездак да сканчэньня тэрміну дзеяньня праязнога, на індыкатары турнікету будзе высьвечвацца надпіс "скончана", і для далейшых паездак яму неабходна будзе купляць жэтоны.
Такая мера была прынятая з мэтай недапушчэньня групавога або сямейнага выкарыстаньня праязнога білета на магнітнай картцы. Пры гэтым у адміністрацыі мэтрапалітэну зазначаюць, што, напрыклад, у маскоўскім мэтро ўстаноўлены ліміт у 70 паездак па шматразовым праязным білеце, аналягічная практыка прынятая і ў мэтрапалітэнах іншых гарадоў.