Літва зьбіраецца ўвесьці надзвычайнае становішча на мяжы

Літоўска-беларуская мяжа, архіўнае фота

У Літве Кабінэт міністраў узгадніў ўвядзеньне ў памежных зь Беларусьсю раёнах рэжыму надзвычайнага становішча з 10 лістапада на 1 месяц. Неўзабаве пытаньне разгледзіць сэйм.

Надзвычайнае становішча будзе дзейнічаць на адлегласьці 5 кілямэтраў ад літоўска-беларускай мяжы, а таксама ў цэнтрах разьмяшчэньня мігрантаў і за 200 мэтраў вакол іх, паведаміў Delfi.

Уначы беларускія сілавікі перавезьлі сотні мігрантаў ад польскай да літоўскай мяжы, паведаміў Delfi. Група мігрантаў налічвае прыкладна 500 чалавек. Як сьцьвярджаюць у Службе аховы дзяржаўнай мяжы Літвы, беларускія памежнікі падзялілі мігрантаў на некалькі групаў, каб яны прарываліся празь мяжу з розных бакоў. Мігрантаў пільнуюць беларускія вайскоўцы з сабакамі, заявілі літоўскія памежнікі.

За мінулую ноч літоўскія памежнікі прадухілілі больш як 150 спробаў пераходу мяжы нерэгулярнымі мігрантамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 9 лістапада. ОНЛАЙН