У сваім запыце на 1 кастрычніка, пададзеным у фэдэральны суд ЗША ў Флорыдзе, адвакаты Трампа сьцьвярджаюць, што дэпутаты Кангрэсу «прымусілі» Twitter выдаліць яго акаўнт.
Twitter «мае ступень улады і кантролю над палітычным дыскурсам ў гэтай краіне, які зьяўляецца гістарычна беспрэцэдэнтным і глыбока небясьпечным для адкрытых дэмакратычных дэбатаў», гаворыцца ў заяве адвакатаў Трампа.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Twitter заблякаваў акаўнты з рэтрансьляцыяй сайту Дональда ТрампаРашэньне Twitter, якое папярэднічала падобным крокам іншых сацыяльных сетак, было прынятае пасьля таго, як прыхільнікі Трампа сутыкнуліся з паліцыяй, а затым 6 студзеня праніклі ў будынак Капітолію, часткова яго абрабаваўшы і пагражаючы кангрэсмэнам.
Напад адбыўся падчас пасяджэньня Кангрэсу, на якім павінны былі афіцыйна засьведчыць перамогу Джо Байдэна над Трампам на прэзыдэнцкіх выбарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп можа вярнуцца ў сацсеткі з уласнай плятформайЗа некалькі гадзін да нападу Трамп выступіў перад вялікім натоўпам непадалёк ад Капітолію, дзе заклікаў сваіх прыхільнікаў «адчайна біцца». Ён прама не заклікаў да штурму Капітолію.