У Вашынгтоне побач з будынкам бібліятэкі Кангрэсу на Капіталійскім узгорку кіроўца грузавіка паведаміў аб закладзенай у ягонай машыне бомбе, а затым здаўся ўладам.
Кіроўца запатрабаваў размовы з прэзыдэнтам ЗША Джо Байдэнам і сказаў, што яшчэ чатыры выбуховых прылады знаходзяцца ў іншых месцах. Усё гэта ён трансьлявалі ў фэйсбуку. Ягоную старонку заблякавалі.
Празь некаторы час тэлеканал NBC паведаміў, што кіроўца здаўся паліцыі. Ён сам выйшаў з машыны, яго затрымалі. Паліцыя вяла перамовы. Людзі з найбліжэйшых будынкаў эвакуаваліся.
Асоба кіроўцы ўстаноўленая – гэта жыхар штату Паўночная Караліна Флойд Рэй Роўзбэры, паведамляе NBC News.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Алексіевіч у Бэрліне не пусьцілі на самалёт, бо яна нібыта «мела пры сабе бомбу»ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Гэта была вельмі варожая атмасфэра». Дырэктар Ryanair расказаў, як улады Беларусі ціснулі на капітана самалёта і экіпаж