Першапачаткова Зума адмовіўся здацца паліцыі, але ў кароткай заяве ў сераду Фонд Джэйкаба Зумы заявіў, што Зума «вырашыў падпарадкавацца». Раней праваахоўныя органы ПАР атрымалі распараджэньне арыштаваць Зуму, калі б ён ня здаўся да канца серады. Былы прэзыдэнт быў зьмешчаны ў выпраўленчы цэнтар Эсткур у яго роднай правінцыі Квазулу-Натал.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сырыл Рамафоса стаў новым прэзыдэнтам Паўднёва-Афрыканскай РэспублікіДжейкаб Зума займаў пасаду прэзыдэнта ПАР з пачатку 2009 году, а ў пачатку 2018-га быў вымушаны пайсьці ў адстаўку. Такім чынам Зума пазьбег разгляду ў парлямэнце пытаньня аб вотуме даверу прэзыдэнту краіны, які зьбіралася ўнесьці яго ўласная кіроўная партыя «Афрыканскі нацыянальны кангрэс».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт ПАР Джэйкаб Зума добраахвотна сышоў у адстаўкуБылы прэзыдэнт ПАР абвінавачваецца ў цэлым шэрагу эпізодаў махлярства, карупцыі, рэкету і адмываньня грошай. У выпадку прызнаньня яго вінаватым у рамках гэтай справы яму пагражае турэмнае зьняволеньне тэрмінам да 25 гадоў і буйны штраф.