Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон атрымаў аплявуху падчас выхаду да жыхароў камуны Тэн-Л'Эрмітаж падчас паездкі па краіне. Інцыдэнт адбыўся 8 чэрвеня на паўднёвым усходзе Францыі. Пасьля інцыдэнту арыштаваныя два чалавекі.
Інцыдэнт адбыўся каля 14.30 па менскім часе. Макрон зьбіраўся паехаць з прыгарада ў горад Валанс, каб паабедаць. Але выйшаў да прыхільнікаў, якія скандавалі лёзунгі ў яго гонар. У гэты момант яго ўдарыў мужчына, які знаходзіўся сярод іх. На запісе відаць, што ён пракрычаў у гэты момант «Далоў макранізм у Францыі».