Сяргей Пукст зладзіць дабрачынны канцэрт, грошы ад якога пойдуць на апэрацыю актывісту Лявону Цімохіну

Сяргей Пукст

3 чэрвеня а 20-й гадзіне на фэсьце #АртыстыПерамогі выступіць уладальнік альбома году паводле вэрсіі сайта Experty.by, індзі-выканаўца Сяргей Пукст (ён жа Георгі Дабро і True Litwin Beat).

Онлайн-праграма мае назву «100 пудоў». З дапамогай трансьляцыі на канале Беларускага фонду культурнай салідарнасьці будуць сабраныя грошы для Лявона Цімохіна, якому патрабуецца апэрацыя.

Лявон Цімохін — гісторык, настаўнік, паэт і экс-дэпутат Маладэчанскага гарсавету, які дамогся ўсталяваньня ў горадзе помніка ахвярам сталінскіх рэпрэсій (падтрымаць можна ТУТ).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паеду дахаты і буду сьпяваць „Разбурылі турмы муры“», — Маргарыта Ляўчук пра дзень перамогі, удзел у «Эўравізіі» і Лукашэнку ў «Лебядзіным»

Фэст #АртыстыПерамогі ладзіцца ў гонар музыкаў, якія, нягледзячы на небясьпеку, ідуць да людзей, граюць, натхняюць сваёй творчасьцю.

Выканаўцу Сяргея Пукста характарызуюць як энцыкляпэдычнага эксцэнтрыка, патомнага кампазытара, рознабаковага наватара.