«Марына – самая выдатная беларуска, якую я ведаю». Муж Марыны Золатавай – пра напад на Tut.by

Муж галоўнай рэдактаркі Tut.by Марыны Золатавай Васіль Кішкурна расказаў пра ператрус і затрыманьне жонкі.

Васіль Кішкурна паведаміў, што адваката да Марыны Золатавай не пусьцілі, бо сёньня ня будзе сьледчых дзеяньняў. Наколькі зразумеў муж, яна ў статусе падазраванай. Золатавай сказалі, што яе адвязуць на Акрэсьціна.