Twitter заблякаваў акаўнты з рэтрансьляцыяй сайту Дональда Трампа

Сацыяльная сетка Twitter заблякавала акаўнт DJTDesk, які рэтрансьляваў заявы з афіцыйнага сайту 45-га прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа

Пазьней было заблякавана яшчэ некалькі падобных акаўнтаў.

Трамп яшчэ падчас свайго прэзыдэнцтва быў пажыцьцёва заблякаваны ў сэрвісе. У Twitter заявілі каналу NBC, што лічаць рэтрансьляцыю паведамленьняў палітыка парушэньнем блякаваньня і будуць процідзейнічаць гэтаму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэзыдэнт ЗША Трамп запусьціў уласны сайт

Афіцыйны прадстаўнік Трампа Джэйсан Мілер заявіў каналу NBC, што каманда 45-га прэзыдэнта ня мела дачыненьня да заблякаваных акаўнтаў. Блякаваньне адбылося праз дзень пасьля таго, як Трамп адкрыў новы сайт для зносінаў са сваімі прыхільнікамі.