Лекары: стан Навальнага крытычны, можа спыніцца сэрца

Аляксей Навальны ў судзе, 16 лютага 2021

Кардыёлаг-тэрапэўт Яраслаў Ашыхмін заявіў у інтэрвію «Новай газэце»: «Наш пацыент можа памерці ў любую хвіліну».

Лекары расейскага апазыцыянэра Аляксея Навальнага, які абвясьціў у калёніі галадоўку праз адмову адміністрацыі дапусьціць да яго лекара, апублікавалі ў сацсетках вынікі ягоных аналізаў крыві, паведамляе ВВС.

Паводле словаў лекара Анастасіі Васільевай, у крыві Навальнага крытычнае ўтрыманьне калію, што пагражае цяжкімі наступствамі ажно да спыненьня сэрца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш як 70 творцаў і навукоўцаў заклікалі пусьціць да Навальнага лекараў