У Расеі 15 красавіка затрымалі ў межах крымінальнай справы паводле арт. 293 Крымінальнага кодэксу (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-10 жніўня ў Берасьці Вадзіма Дубоўскага.
Як паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна», ён знаходзіўся ў пасёлку Чырвоная Луга Белгародзкай вобласьці — там яго і затрымалі. Вадзіма могуць экстрадаваць у Беларусь, дзе яго чакаюць органы сьледзтва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чацьвёра беларусаў чакаюць экстрадыцыі з Расеі ў крымінальных справах за пратэсты ў БеларусіРаней у Расеі затрымалі байца ММА Аляксея Кудзіна, кікбаксэра Яўгена Шыбалюка, антыфашыста зь Берасьця Андрэя Казімірава. На ўсіх траіх у Беларусі заведзеныя справы за ўдзел у пратэстах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Проста прыехаць і забраць»: як супрацоўнікі КДБ Беларусі па дамоўленасьці з ФСБ затрымліваюць у Расеі беларусаўУ красавіку стала вядома пра затрыманьне ў Расеі літаратара і палітоляга Аляксандра Фядуты і юрыста Юрася Зянковіча, які мае грамадзянствы Беларусі і ЗША. Абодвух трымаюць у СІЗА КДБ, як і старшыню Партыі БНФ Рыгора Кастусёва.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паляваньне КДБ у Маскве: Справа Кастусёва, Фядуты, Зянковіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманы ў Маскве юрыст Зянковіч пісаў пра стварэньне дружынаў народнай самаабароны ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У КДБ заявілі, што затрымалі палітоляга Фядуту, які зьнік у Маскве. Разам зь лідэрам БНФ Кастусёвым