Эўракамісія падала ў суд на Польшчу

Як паведамляе «Голас Амэрыкі», Эўрапейская камісія абвясьціла, што падала пазоў супраць польскага ўраду ў Эўрапейскі суд, вышэйшую судовую інстанцыю Эўропы, за падрыў незалежнасьці судовай сыстэмы гэтай краіны з дапамогай закону аб рэформе, прынятага ў 2019 годзе.

Выканаўчы орган ЭЗ, Эўракамісія таксама папрасіла Эўрапейскі суд прыняць меры, якія забясьпечвалі б недапушчэньне прымяненьня гэтага закону на час разгляду пазову.

Закон Польшчы, які ўступіў у сілу ў лютым 2020 году, не дазваляе судзьдзям перадаваць пытаньні права ў Эўрапейскі суд і стварае спэцыяльны орган, Дысцыплінарную палату Вярхоўнага суду, якая кіруе судзьдзямі без уліку заканадаўства Эўразьвязу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз пачаў санкцыйную працэдуру супраць Польшчы за праведзеную рэформу судоў