Лукашэнка ўвёў контрасанкцыі; новы запіс BYPOL, вайна зь люстэркамі забароненых сайтаў. Найважнейшае за 30 сакавіка

Затрыманьні ў Горадні 27 верасьня 2020

Лукашэнка ўвёў контрасанкцыі; BYPOL апублікаваў новы запіс; вайна зь люстэркамі забароненых сайтаў. Найважнейшае за 30 сакавіка

У Горадні ў справе аб гвалце над міліцыянтамі Сяргей Ефімовіч і Вадзім Хіжнякоў атрымалі па 2 гады і 6 месяцаў калёніі агульнага рэжыму, Міхал Юдзін — 4 гады калёніі агульнага рэжыму, Андрэй Севяртока — 5 гадоў і 6 месяцаў калёніі строгага рэжыму

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні чатырох чалавек асудзілі ў «справе аб папяровым кубачку»

20 адвакатаў, якія разьвітваліся з калегамі, пазбаўленымі ліцэнзіі, забралі ў міліцыю і прымушалі дыхаць у трубку

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАП разагнаў праводзіны адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзій

Лукашэнка падпісаў указ, які прадугледжвае забарону на імпарт асобных тавараў і паслуг зь дзяржаваў, якія ўвялі санкцыі адносна Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ўвёў санкцыі ў адказ. Супраць каго і чаго – прыдумае Саўмін

Аляксандар Лукашэнка правёў нараду аб пераразьмеркаваньні паўнамоцтваў, на ёй ён заявіў, што неабходна захаваць моцную прэзыдэнцкую ўладу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пра рэформу ўлады: «У прэзыдэнта застануцца асноўныя паўнамоцтвы»

Улады будуць блякаваць копіі забароненых сайтаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папраўка супраць люстэрак. Улады будуць блякаваць копіі забароненых сайтаў за дзень

Савет Міністраў пастановай № 169 вызначыў нормы харчаваньня для вязьняў папраўчых установаў і ізалятараў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два курыныя яйкі на тыдзень, 55 грамаў рыбы з галавой. Урад вызначыў паёк для зьняволеных

Ініцыятыва BYPOL апублікала на сваім YouTube-канале запіс меркаванай размовы кіраўніка наркакантролю Менску са сваімі падначаленымі, дзе абмяркоўваюцца пратэсты і дзеяньні сілавікоў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Як на вайне». BYPOL апублікаваў запіс, на якім меркаваны міліцэйскі начальнік кажа пра загад хапаць усіх

Паводле амбасадара Беларусі ў Расеі Ўладзіміра Сямашкі, усе інтэграцыйныя «дарожныя мапы» могуць быць узгодненыя да канца красавіка

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Беларусі ў РФ: Рэшту «дарожных мапаў» па інтэграцыі могуць узгадніць у красавіку

Прэмію Багушэвіча атрымаў журналіст Свабоды Сяргей Абламейка за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэмію Багушэвіча атрымаў журналіст Свабоды за кнігу пра Каліноўскага