News Corp Australia не агучыла сумы, якую атрымае ад сацсеткі ў выніку гэтага трохгадовага кантракту, паведамляе BBC.
Генэральны дырэктар News Corp Australia Робэрт Томсан назваў дамоўленасьць з Facebook «паваротным момантам у трансфармацыі ўмоваў гандлю для журналістыкі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у ЗША абавязаў Facebook выплаціць карыстальнікам 650 млн даляраў за парушэньне прыватнасьціУ апошнія гады аўстралійскія СМІ, як і СМІ ва ўсім сьвеце, трацілі даходы ад таго, што рэклямадаўцы сталі больш ахвотна супрацоўнічаць з буйнымі інтэрнэт-пляцоўкамі, такімі як Facebook і Google, нагадвае BBC.
У 2021 годзе ўлады Аўстраліі прынялі закон, паводле якога глябальныя інтэрнэт-гіганты мусяць плаціць выданьням за публікацыю іх матэрыялаў на сваіх плятформах. Пратэстуючы супраць гэтага, Facebook яшчэ да прыняцьця закону ў лютым на некалькі дзён заблякаваў навіны аўстралійскіх СМІ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Facebook заблякаваў усе публікацыі СМІ ў АўстралііПасьля перамоваў Facebook зьняў усе абмежаваньні на навіны з Аўстраліі, а ўлады краіны ўнесьлі папраўкі ў закон.
Мэдыяімпэрыя Рупэрта Мэрдака пачыналася ў Аўстраліі, адзначае BBC. News Corp Australia кантралюе прыблізна 70% рынку пэрыёдыкі ў Аўстраліі, ёй належаць таксама партал news.com.au і тэлеканал Sky News Australia.