Аналітыка Шрайбмана і палітоляга Сівіцкага забралі ў «партызаны»

Арцём Шрайбман

Журналіста Арцёма Шрайбмана выклікалі на вайсковыя зборы, якія працягнуцца амаль месяц.

Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook.

«Каго чакае 25 дзён, поўных сэнсу, той я», — паіранізаваў мабілізаваны «партызан».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская вернецца ў Беларусь, адбудуцца новыя прэзыдэнцкія выбары. Халезін і Шрайбман пра 2021 год

Арцём Шрайбман — адзін з самых вядомых палітычных аглядальнікаў новай генэрацыі, супрацоўнічае з парталам Tut.by.

Арсень Сівіцкі

Таксама выклікалі на вайсковыя зборы палітоляга Арсеня Сівіцкага. Як стала вядома Беларускай асацыяцыі журналістаў, экспэрт будзе праходзіць іх пад Горадняй, у 6-й мэханізаванай брыгадзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шрайбман: «У Лукашэнкі ёсьць разуменьне, што сядзець на пасадзе поўныя пяць гадоў — занадта вялікі стрэс і для краіны»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чым рызыкуе Ціханоўская, выстаўляючы ўльтыматум Лукашэнку? Тлумачыць аналітык Арцём Шрайбман