Паліну Шарэнду-Панасюк перавезьлі ў псыхіятрычны шпіталь на экспэртызу

Паліна Шарэнда-Панасюк ў час тэлевыступу да выбараў у Палату прадстаўнікоў

Сілавікі перавезьлі жанчыну ў псыхіятрычны шпіталь у Навінках пад Менскам 23 лютага. Яна правядзе там паўмесяца.

22 лютага берасьцейскі актывіст Андрэй Шарэнда пасьля 12 дзён арышту выйшаў з ізалятару. Ён расказаў «Белсату», што ягоную жонку Паліну Шарэнду-Панасюк 23 лютага этапавалі зь берасьцейскага СІЗА № 7 у Навінкі.

Цягам паўмесяца зьняволеную будуць трымаць там дзеля правядзеньня судовай псыхалягічна-псыхіятрычнай экспэртызы. Андрэй лічыць гэта ціскам на жонку, спробай маральна зламаць яе.

«Помста за пазыцыю. Яна не прызнае сьледчых, якія ходзяць да яе, і не дае ніякіх паказаньняў, бо лічыць іх злачынцамі».

У Навінках Паліна ня зможа атрымліваць лістоў.

Шарэнду-Панасюк затрымалі ва ўласнай кватэры 3 студзеня і завялі супраць яе крымінальную справу паводле артыкулу 364 Крымінальнага кодэксу «Гвалт або пагроза выкарыстаньня гвалту ў дачыненьні супрацоўніка органаў унутраных спраў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вінаватай сябе не прызнае» — берасьцейская актывістка Шарэнда-Панасюк ужо месяц у СІЗА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каго любіш?» — «Люблю Беларусь». — «То трымайся». Псыхоляг пра стому пратэстоўцаў і тое, як зь яе выйсьці