Масавыя ператрусы ў праваабарончых і прафэсійных арганізацыях, КДК прапануе падвысіць падаткі для ІП. Найважнейшае за 16 лютага

Ператрус у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, прадстаўнікі праваахоўных органаў выносяць кампутары, 16 лютага 2021

Ператрусы прайшлі ў офісах 4 арганізацый і ў кватэрах больш як 40 журналістаў, праваабаронцаў, актывістаў у розных гарадах Беларусі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў, сьледчыя шукаюць доказы «фінансаваньня пратэстаў»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчы камітэт Беларусі патлумачыў прычыны ператрусаў у праваабаронцаў і журналістаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ідзіце ў офісы АМАПу, ГУБАЗіК і ўсіх адказных за рэпрэсіі». Ціханоўская пракамэнтавала ператрусы

«Далейшыя санкцыі будуць прынятыя аднагалосна». Эўразьвяз адрэагаваў на ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Далейшыя санкцыі будуць прынятыя аднагалосна». Эўразьвяз адрэагаваў на ператрусы ў праваабаронцаў і журналістаў

Заўтра пачынаецца суд над Віктарам Бабарыкам і іншымі былымі супрацоўнікамі «Белгазпрамбанку». Сёньня Бабарыка абнародаваў зварот да беларусаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На суд да Бабарыкі пусьцяць толькі беларускія дзяржаўныя і расейскія СМІ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Бабарыка зьвярнуўся да беларусаў перад пачаткам суду над ім

Камітэт дзяржаўнага кантролю накіраваў у Міністэрства фінансаў ліст, у якім прапаноўвае істотна падвысіць падаткі для індывідуальных прадпрымальнікаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт дзяржкантролю прапануе падвысіць падаткі для прадпрымальнікаў

Палітвязьня Папова асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за замахі рукамі і нагамі без пацярпелага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязьня Папова асудзілі на 5 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму за замахі рукамі і нагамі без пацярпелага

Сёньня працягваўся судовы працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд над журналісткамі «Белсату»: «Менсктранс» ня мае прэтэнзій і адклікае грамадзянскі пазоў

16 лютага Кастрычніцкі суд Магілёва аднавіў разгляд крымінальнай справы супраць блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава без саміх абвінавачаных

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АМАПавец заявіў, што баіцца. Як у Магілёве судзяць блогераў Кабанава і Пятрухіна бязь іх прысутнасьці

На судзе стала вядома, што ў жніўні ў Берасьці Ганадзя Шутава забіў капітан сілаў часткі № 89417 Раман Гаўрылаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хацеў стрэліць у перадплечча». На судзе ў Берасьці стала вядома, хто забіў Генадзя Шутава

Гомельскі Сьледчы камітэт адмовіў у завядзеньні крымінальнай справы за сьмерць Аляксандра Віхора, які памёр праз тры дні пасьля затрыманьня

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьмерці затрыманага падчас пратэстаў Аляксандра Віхора не знайшлі складу злачынства

У Беларусі распрацоўваецца законапраект аб замежных агентах, да якіх прапануюць прыраўноўваць прыватных асобаў і арганізацыі, якія атрымліваюць фінансаваньне на палітычную дзейнасьць з-за мяжы

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы раз штраф, потым крымінальная адказнасьць? Што ў праекце закону аб замежных агентах

Аляксандар Шлык прызначаны спэцпрадстаўніком Сьвятланы Ціханоўскай па выбарах

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская прызначыла былога супрацоўніка АБСЭ спэцпрадстаўніком па выбарах