8 верасьня парлямэнт Грузіі выказаў вотум даверу новаму кабінэту міністраў, які ўзначальвае новы прэм’ер-міністар Гіоргі Гахарыя. Як паведамляе грузінская служба Радыё Свабода, апазыцыя ў паседжаньні ня ўдзельнічала.
Такім чынам, Гахарыя стаў пятым прэм’ер-міністрам ад кіруючай партыі «Грузінская мара» за сем гадоў. Ён зьмяніў на гэтай пасадзе Мамуку Бахтадзэ, які кіраваў урадам год і два месяцы і сышоў у адстаўку ў пачатку верасьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пратэсты ў Грузіі вачыма беларускі: З расейскіх санкцый сьмяюццаСамай рэзананснай акцыяй Міністэрства ўнутраных спраў падчас кіраваньня Гахарыі стаў разгон мітынгу на праспэкце Руставэлі ў Тбілісі сёлета ў ноч на 21 чэрвеня, калі больш за сем тысяч чалавек пратэставалі супраць візыту і выступу расейскага дэпутата Сяргея Гаўрылава ў парлямэнце Грузіі.
Тады сотні людзей, у тым ліку больш за 30 журналістаў, атрымалі раненьні ў выніку сутычак з паліцыяй і выкарыстаньня спэцназу. Дзясяткі людзей атрымалі цяжкія цялесныя пашкоджаньні, а двое маладых людзей страцілі па воку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Грузія: пратэстоўцы не пакідаюць вуліцы Тбілісі, апазыцыйнаму лідэру пагражае арыштСам Гахарыя тады растлумачыў дзеяньні паліцыі нібыта прадухіленьнем «гвалтоўнага штурму парлямэнту». Пазьней удзельнікі акцыі пратэсту запатрабавалі адстаўкі самога міністра ўнутраных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Забярэм у іх айфоны». Амэрыканскі аналітык пра тое, як Беларусі вырвацца з расейскай крымінальнай «Системы»