Брытанская гуманітарная арганізацыя Oxfam заяўляе, што Ярданія і Лібан маюць патрэбу ў дадатковай дапамозе для таго, каб працягваць падтрымку сотням тысячаў сырыйскіх уцекачоў.
Як адзначаюць супрацоўнікі арганізацыі, павышэньне тэмпэратур ў летні пэрыяд і рост антысанітарыі павялічваюць рызыкі для здароўя бежанцаў, перадае ВВС.
Акрамя таго, паводле Oxfam, шматлікім уцекачам з Сырыі даводзіцца сяліцца ў непрыдатных для жыльля месцах, такіх як апусьцелы гандлёвы цэнтар або ўскраіна могілак.
Паводле дадзеных ААН, больш за паўтара мільёнаў сірыйцаў афіцыйна зарэгістраваліся ў якасьці уцекачоў, пры гэтым велізарная колькасьць перасяленцаў застаюцца незарэгістраванымі.