У руінах фабрыкі ў Банглядэш знайшлі жывога чалавека

Ратавальнікі знайшлі жанчыну, якая выжыла 17 дзён пад руінамі шматпавярховага будынку, які рухнуў у сталіцы Банглядэш Дацы.
Раней у пятніцу паведамлялася, што колькасьць загінулых у выніку абрушэньня комплексу «Рана-плаза» (Rana Plaza) перавысіла 1000 чалавек.

У васьміпавярховым комплексе на ўскраіне Дакі разьмяшчалася некалькі швэйных фабрык.

У справе аб абрушэньні комплексу былі арыштаваныя дзевяць чалавек.