Прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Паўночная Карэя нічога не выйграла, калі зладзіла ядзерныя і ракетныя выпрабававаньні, а толькі яшчэ болей ізалявала сябе ад міжнароднай супольнасьці.
Абама таксама адзначыў: няма сьведчаньняў, што Пхэньян гатовы рухацца ў мірным накірунку. Правакацыйныя дзеяньні КНДР не прымусяць пайсьці міжнародную супольнасьць на саступкі, дадаў ён.
Гэтыя заявы прагучалі на прэсавай канфэрэнцыі для журналістаў па выніках перамоваў Барака Абамы з прэзыдэнткай Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ.
Гэтыя заявы прагучалі на прэсавай канфэрэнцыі для журналістаў па выніках перамоваў Барака Абамы з прэзыдэнткай Паўднёвай Карэі Пак Кын Хэ.