Сёньня чацьвер 2 траўня. Зараз пра падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
ПАДЗЕІ ДНЯ
Менск, гатэль Crowne Plaza, у рамках публічных лекцый «Лятучага ўнівэрсытэту Urbi et Orbi» зь лекцыяй «Чаму ў Літве ВКЛ дагэтуль лічыцца літоўскай дзяржавай?» выступіць літоўскі гісторык Русьціс Камунтавічус. Пачатак у 18:30
Менск, рок-клюб TNT, вул. Рэвалюцыйная, 9, канцэрт «ВЯСНА BY» — дачакаліся!«, фолк-мадэрн «Палац» Алега Хаменкі, танцы «Яварыны» і сярэднявечная музыка ад «PAWA». Пачатак а 20 гадзіне
Баку, візыт эўракамісара ў пытаньнях пашырэньня і палітыцы добрасуседзтва Стэфана Фюле ў Азербайджан
Будапэшт, візыт у Вугоршчыну міністра замежных справаў Расеі Сяргея Лаўрова
ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ
1808 ― Пачатак паўстаньня ў Гішпаніі супроць напалеонаўскага панаваньня
1920 — У Менску выйшаў першы нумар часопіса «Рунь», рэдактар Янка Купала.
1933 — У нацысцкай Нямеччыне забароненая дзейнасьць усіх прафсаюзаў, кіраўнікі прафсаюзаў арыштаваныя
1977 — на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных дадзеных загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі
2011 — спэцслужбы ЗША забілі ў Пакістане лідэра тэрарыстычнай сеткі «Аль-Кайда» Ўсаму бін Ладэна
У гэты дзень нарадзіліся:
1641 — Станіслаў Карвацкі, каталіцкі дзеяч, дзейнічаў у Вільні
1729 — Кацярына ІІ, расейская імпэратрыца, пры якой Вялікае Княства Літоўскае стала часткай Расейскай імпэрыі
1888 — Іван Віткоўскі, беларускі гісторык
У гэта дзень памерлі:
1519 — Леанарда да Вінчы, італьянскі мастак, архітэктар, мысьляр
2009 — Фёдар Шмакаў, беларускі актор, рэжысэр
ЦЫТАТА ДНЯ
Мне ўсё роўна, што вы думаеце, вы ўсё роўна памраце.
Усама бін Ладэн