У Ерэване паранены кандыдат на прэзыдэнта

Your browser doesn’t support HTML5

У Ерэване паранены кандыдат на прэзыдэнта Паруйр Айрыкян. Невядомы стрэліў ў яго на адной з цэнтральнух вуліцаў гораду. 63-гадовы лідэр апазыцыі быў паранены ў плячо. Рана не пагражае жыцьцю. Паліцыя пачала расьсьледаваньне. Некаторыя палітыкм наведалі Айрыкяна ў шпіталі. Сярод іх — прэм’ер-міністр Армэніі Тыгран Саркісян, які асудзіў напад. Айрыкян зьяўляецца адным з васьмі кандыдатаў выбарах прэзыдэнта Армэніі, якія прызачаныя на на 18 лютага.