[ 17:19 ]  "Мэмарыял" аспрэчвае цьверджаньні пра бясьпеку ў Чачэніі

МАСКВА. Праваабарончая арганізацыя “Мэмарыял” аспрэчыла цьверджаньні расейскіх уладаў аб тым, што сытуацыя ў Чачэніі дастаткова бясьпечная для вяртаньня сем’яў уцекачоў. Прадстаўнік “Мэмарыялу” Аляксандар Чаркасаў расказаў на прэсавай канфэрэнцыяй, што чачэнская жанчына і пяцёра яе дзяцей загінулі ў Вядзенскім раёне Чачэніі 8 красавіка ад бамбардзіроўкі расейскай авіяцыяй. Паводле расейскіх уладаў, гэтая сям’я падарвалася на міне. Іншая прадстаўніца “Мэмарыялу” Сьвятлана Ганушкіна расказала гісторыю чачэнскай сям’і, якую вымусілі заплаціць больш за дзьве з паловай тысячы даляраў за сыноў, скрадзеных пра-маскоўскай чачэнскай міліцыяй.