БАГДАД. Камандаваньне сіламі кааліцыі паведаміла пра дасягнутае пагадненьне з лідэрамі суніцкай грамады гораду Фалуджа. Прэсавы сакратар кааліцыі Дэн Сінар зазначыў, што пагадненьне ўключае сумеснае патруляваньне гораду войскамі кааліцыі ірацкімі сіламі бясьпекі. Сінар зачытаў вытрымкі з сумеснага камюніке, прынятага паводле выніках перамоў:
“Усе бакі, у адпаведнасьці з камюніке, вітаюць паляпшэньне сытуацыі ў Фалуджы і абяцаюць прыняць усе неабходныя захады для ўвядзеньня трывалага спыненьня агню. Бакі прызнаюць, што ў адсутнасьці сапраўднага замірэньня сутыкненьні могуць пачацца зноў і вельмі хутка”
Паводле дасягнутага пагадненьня, жыхары Фалуджы, якія добраахвотна здадуць зброю, будуць амніставаныя.