[ 04:14 ]  ЗША аб працэсе над Суцягіным

Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў сумнеў у сумленнасьці судовага працэсу над расейскім навукоўцам Ігарам Суцягіным, які абвінавачваецца ў шпіянажы на карысьць ЗША. Прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнта Адам Эрэлі зазначыў, што на думку Вашынгтона закрыты працэс праходзіць з парушэньнем судовых стандартаў.