[ 15:08 ]  У Косаве пачалося аднаўленьне разбураных дамоў

Косаўкі прэм’ер Байрам Рэджэпі разам з прадстаўнікамі адміністрацыі ААН сёньня прыняў удзел у цырымоніі пачатку аднаўленьня сэрбскіх дамоў у Прышціне, спаленых пад час міжэтнічных сутычак у Косаве на пазамінулым тыдні. Рэджэпі паведаміў, што аднаўленчыя працы ў сталіцы Косава зоймуць два тыдні, але па ўсёй правінцыі яны зоймуць нашмат болей часу. Пад час міжэтнічных сутычак у Косаве было спалена 30 сэрбскіх праваслаўных цэркваў, разбурана сем вёсак, загінула 28 чалавек і было паранена 600. У правінцыю накіраваныя дадатковыя міратворчыя сілы НАТО.