[ 15:06 ]  Пхэньнян ня хоча спыняць свае атамныя праекты

Пхэньнян. Радыё Паўночнай Карэі паведаміла пра адмову ураду КНДР выканаць патрабаваньне ЗША пра “поўнае, кантраляванае і беспаваротнае спыненьне” ядзерных праграмаў Пхэньяну. КНДР назвала гэтыя патрабаваньні Вашынгтону плянам ЗША зрынуць сацыялістычную сыстэму краіны пасьля ліквідацыі яе ядзернага шчыта. Шасьцібаковыя перамовы пра ядзернае раззбраеньне Паўночнай Карэі, якія прайшлі ў мінулым месяцы, скончыліся безвынікова.