[ 16:32 ]  Пратэсты ў мусульманскіх краінах супраць забойства Ясіна

РАМАЛА: Тысячы чалавек ў розных мусульманскіх краінах пратэставалі сёньня супраць забойства духоўнага лідэра Хамасу шэйха Яссіна. Генеральны сакратар Арабскай Лігіі Амр Муса рэзка асудзіў Ізраіль за гэтае забойства . Выступаючы на сустрэчы міністраў замежных справаў ў Тунісе ён крытыкаваў таксама ЗША за вэта накладзенае на рэзалюцыю ААН з асуджэньнем забойства Яссіна. ЗША хацелі, каб ў рэзалюцыі была згадка пра адказнасьць Хамасу за сьмерць сотняў ізраільцаў. Тысячы чалавек пасьля пятнічных малітваў пратэставалі сёньня супраць забойства Яссіна на Блізкім Усходзе, Іране і Іраку.